Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Разделы сайта

Главная

Архив новостей

23.04.2021

Беларускамоўны дзень. Знаёмства з пісьменнікамі Ганцаўшчыны

Трэба любіць, ведаць і шанаваць мову

свайго народа і ўмець дасканала

валодаць ёю.

Якуб Колас

Родная мова з'яўляецца значным сродкам засваення дзецьмі культуры народа, фарміравання пачуцця нацыянальнага гонару. Менавіта родная мова спрыяе духоўнаму развіццю асобы дзіцяці. Далучаючы дзяцей да вялікай каштоўнасці і святыні свайго народа, мы, педагогі, будзем садзейнічаць узбагачэнню мовы выхаванцаў.

Цікава і незвычайна прайшоў дзень беларускага маўлення “Знаёмства з пісьменнікамі Ганцаўшчыны” у ДУА “Яслі-сад № 1 г. Ганцавічы”. Дзень пачаўся з праслухоўвання песні “Мой родны кут” на словы Якуба Коласа. Затым дзеці пазнаёміліся з пісьменнікамі і паэтамі, якія працавалі на Ганцаўшчыне,даведаліся пра іх творы, прысвечаныя нашай малой Радзіме. Да дня беларускага маўлення дзеці завучылі вершы на памяць: Кіра Мінько пазнаёміла ўсіх з вершамВіктара Гардзея “Анюціны кветкі”, Ева Ярашэвіч расказала верш Аляксея Галаскока “Мышка і кот”. Вельмі спадабаліся рабятамзагадкі Аляксея Галаскока, з якімі пазнаёміла ўсіх Васіліна Мішкова, Ілля Аляксандроў і Ксенія Віннік.Адгадкі дзеці намалявалі. С цікавасцювыхаванцы паглядзелі відэасюжэт літаратурнай сустрэчы з Алесем Каско.

Каб дзеці мелі магчымасць упэўніцца ў меладычнасці беларускай мовы ў песнях, вершах, казках ва ўстановесабраны фанатэкі“Беларускі фальклор” і “Беларускія народныя казкі”.

Дзеці спачатку пераймаюць, а потым неўсвядомлена аналізуюць маўленне дарослых, засвойваюць усе тонкасці вымаўлення.

Ю.І. Дайнэка,

выхавацель дашкольнай

адукацыі ДУА “Яслі-сад № 1 г. Ганцавічы"