Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Разделы сайта

Главная

Архив новостей

14.05.2021

Беларускія гульні ў дзіцячым садзе

Вялікае месца ў жыцці дзіцяці займаюць гульні. Гэта асноўная форма яго дзейнасці, змест жыцця. У гульнях дзеці мацнеюць фізічна, духоўна, вучацца разумець навакольны свет, дзейнічаюць у калектыве.

Яна дазваляе ў недакучлівай і нязмушанай форме далучаць дзіця да маральных ідэалў, дае ўяўленне пра навакольную рэчаіснасць, вучыць узаемаадносінам з прыродай і людзьмі. Дае прасцейшыя веды, ўменні і навыкі ў працоўнай дзейнасці, развівае разумова, фізічна і эстэтычна. У народных гульнях, як правіла, знаходзяць свае адлюстраванне культура народа, яго светапогляд, сямейны ўклад жыцця, традыцыі, звычаі, вусная народная творчасць.

Дзеці старэйшай групы ДУА “Яслі-сад № 5 г. Ганцавічы” у чарговы раз зрабілі экскурс у этнаграфічны куток “Беларуская хатка”, на так званыя пасядзелкі. На гэты раз Канановіч Галіна Сяргееўна, выхавальнік дашкольнай адукацыі, прапанавала сваім выхаванцам гуляць у любімыя беларускія гульні такія , як “Грушка”, “Адгадай чый галасок”, “Надзейка”, “Гарлачык”, “Бабка Еўка і дзед Талаш” і іншыя.

Пазней да дзяцей прымкнула Бецька Вікторыя Анатольеўна, памочнік выхавальніка, якая ў ролі ката расказала дзецям казку “Як кот звяроу напалохаў”. Дзеці атрымалі незабываемыя ўражанні і добры настрой. Заходьце, калі ласка, ў нашу беларускую хатку!

В.М.Рэбкавец

намеснік загадчыка па асноўнай дзейнасці

ДУА “Яслі-сад № 5 г. Ганцавічы”