Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Разделы сайта

Главная

Архив новостей

05.09.2021

Дзень беларускага пісьменства

  Паездка ў Капыль на Дзень беларускага пісьменства

   Традыцыйна штогод у першую нядзелю верасня праводзіцца Дзень беларускага пісьменства. Гэта свята з’яўляецца нацыянальным і захоўвае духоўную спадчыну нашага народа, вучыць паважаць родную мову, культуру, традыцыі. У гэтым годзе галоўная ўрачыстасць праходзіла ў горадзе Капыль Мінскай вобласці. Удзельнікам аб’яднанняў “Верасок” і “Юны рэпарцёр” Ганцавіцкага раённага цэнтра дзіцячай і юнацкай творчасці пашчасціла пабываць на гэтым важным мерапрыемстве. Шмат цікавага і пазнавальнага давялося ўбачыць нашым рабятам: урачыстае адкрыццё свята і Алеі пісьменнікаў Копыльшчыны, узнагароджанне лепшых   літаратараў, пераможцаў рэспубліканскага конкурсу “Жывая класіка”. Дарэчы, Алея была прадстаўлена ў выглядзе 17 па-мастацку аформленых літар, з якіх пачынаецца прозвішча пісьменніка-земляка. У рамках Дня пісьменства прайшоў фестываль кнігі і прэзентацыя беларускіх выдавецтваў. А колькі цікавых выстаў, гульняў, конкурсаў з выкарыстаннем новых сучасных падыходаў падрыхтавалі арганізатары свята! У некаторых з іх прынялі ўдзел і нашы дзеці. Рабяты атрымалі магчымасць ужывую ўбачыць такое важнае мерапрыемства.