Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Разделы сайта

Главная

Архив новостей

19.11.2021

Беларускамоўны дзень у ДУА “Любашаўскі яслі -сад-пачатковая школа”

Жоўты лісцік тапаліны ціха падае з галіны;

І лісты, лісты наўкол апускаюцца на дол.

Высцілае лістапад сцежку ў наш дзіцячы сад.

Спрытна ходзяць ножкі сонечнай дарожкай.

                                                     С. Грахоўскі

  

На вуліцы ўладарыць восень. Гэта вельмі прыгожая, мілая сэрцу пара. А яшчэ гэта пара багатага ўраджаю.

Занятак пад назвай «Ураджай у садзе» прайшоў ва ўстанове адукацыі «Любашаўскі яслі -сад-пачатковая школа» у межах беларускамоўнага дня. На занятку выхавацель дашкольнай адукацыі Ненадавец Таццяна Іосіфаўна арганізавала дзейнасць выхаванцаў па ўдасканаленні навыкаў беларускага маўлення, а таксама стварыла ўмовы для пашырэння слоўнікавага запасу дашкольнікаў па тэме «Садавіна» .

Рэалізацыя пастаўленых задач адбывалася праз гульні «Назаві ласкава», «Што лішняе?», «Садоўнік», «Садавіна-агародніна», прагляд відэасюжэта, а таксама падчас выканання заданняў у сшытках на друкаванай аснове. Асаблівую цікавасць у выхаванцаў выклікала заданне, у якім неабходна было скласці апісанне любімай садавіны па прапанаваным алгарытме, а таксама гульня «Садоўнік».

Напрыканцы занятка выхаванцы падзяліліся сваімі ўражаннямі з педагогам і з легкасцю назвалі новыя словы, якія пачулі сення ўпершыню.