Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Разделы сайта

Главная

Архив новостей

26.11.2021

БЕЛАРУСКАМОЎНЫ ДЗЕНЬ У ДЗІЦЯЧЫМ САДКУ №1

Самае дарагое ў жыцці  тое, што закладаецца ў сэрцы з ранніх год. Беларуская мова засталася нам ад нашых продкаў. Дашкольнікі мала чуюць родную мову ў шырокім ужытку, а таму маюць бедны слоўнікавы запас. Вельмі важна навучыць дзяцей з павагай ставіцца да беларускай мовы, не саромецца на ёй размаўляць. Вельмі важна, каб дзеці ведалі і шанавалі гісторыю сваіх продкаў. Адказнасць за гэта ляжыць на  педагогах і бацьках. Пачынаць работу трэба з выхавання ў дзяцей павагі ў першую чаргу да роднага слова.

   Таму ў нашым дзіцячым садку кожны чацвер дадаецца асаблівая увага беларускамоўнаму дню.

  25 лістапада 2021 года ў сярэдняй группе №1 дзеці прадоўжылі знаёмства з беларускай мовай па тэме "Адзенне". На кожным занятку па развіццю беларускага маўлення ў группе прысутнічае лялька Ганна, дзеці ўжо ведаюць яе і калі бачаць, то пачынаюць размаўляць па-беларуску. Яна прынесла карзіну з рознымі гульнямі. На занятку дзеці разглядвалі малюнкі і гутарылі аб адзенні, і выконвалі розныя заданні: моўная дыдактычная гульня "Выпраў памылку", рухомая гульня "Капялюш" паводле верша В.Віткі, завучванне скарагаворак. Децям было вельмі цікава на занятку. 

Выхавацель дашкольнай

адукацыі

Г.А. Пілат

0