Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Разделы сайта

Главная

Архив новостей

06.01.2022

Беларускамоўны дзень “Святло Каляднай зоркі”

У ДУА "Яслі-сад № 1 г. Ганцавічы" прайшоў беларускамоўны дзень з тэматычнай назвай "Святло Каляднай зоркі". 
У ходзе мерапрыемства дзеці пазнаёміліся з гісторыяй свята Нараджэння Хрыстова, яго значэннем і традыцыямі. 
Свята праходзіла ў форме квэст-гульні. Па сюжэту гульні дзецям трэба было запаліць калядную зорку.
Паводле легенды праменьчыкі гэтай зоркі рассыпаліся, а каб іх сабраць, удзельнікам было неабходна прайсці станцыі квэста, выконваючы творчыя, інтэлектуальныя і музычныя заданні. 
У завяршэнні мерапрыемства дзеці прагледзелі лялечны спектакль "Калядная зорка", які падрыхтавалі нашы педагогі. 
Дзень перад Калядамі прайшоў святочна, пазнавальна і весела.
Дайнэка Ю.І.,
Мелехавец Н.У.,
выхавальнікi дашкольнай адукацыі