У ДУА “Яслі-сад № 4 г. Ганцавічы” кожны чацвер праходзіць беларускамоўны дзень. У гэты дзень, пачынаючы з прыёму дзяцей і заканчваючы працоўны дзень, усе работнікі размаўляюць з выхаванцамі на беларускай мове.
20 студзеня 2022 года з выхаванцамі 2 малодшай групы № 1 быў праведзены беларускамоўны дзень на тэму “Куфэрак беларускіх народных гульняў”. На працягу ўсяго дню дзеці знаёміліся з беларускімі народнымі гульнямі: “Нос нос лоб”, “Шэры кот”, ”Пярсцёнак”, ”У мядзведзя на бары”, вучылі беларускія лічылкі, знаёміліся з новымі беларускімі словамі.
Беларускія народныя гульні — рухавыя. Яны вызначаюцца багаццем разнастайных уздзеянняў на арганізм дзяцей, фарміруюць у іх неабходныя фізічныя навыкі: удасканальваюць навыкі бегу, хадзьбы па крузе ,скокаў, развіваюць спрыт і хуткасць, выхоўваюць пачуццё павагі да традыцыйных беларускіх святаў, пачуццё калектывізму і ўзаемадапамогі.
Мы лічым, што дзякуючы такім заняткам, у дзяцей узрастае цікавасць да беларускай народнай культуры, значна пашыраецца слоўнікавы запас, а самае галоўнае, што мы прывіваем любоў да Радзімы!
Выхавацель дашкольнай адукацыі
ДУА “Яслі-сад № 4 г. Ганцавічы”
Швайко Аксана Сяргеяўна