Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Разделы сайта

Главная

Архив новостей

27.01.2022

Беларускамоўны дзень у ДУА “Яслі-сад № 5 г. Ганцавічы”

Давайце гуляць разам

Гульня для дзіцяці - гэта захапляючы занятак, які прыносіць шмат радасці і задавальнення. У ёй спалучаюцца два надзвычай важныя фактары: з аднаго боку, дзеці ўключаюцца ў практычную дзейнасць, развіваюцца фізічна, прывыкаюць самастойна дзейнічаць, прымаць рашэнні; з другога – яны атрымліваюць маральнае і эстэтычнае задавальненне. Апрача таго, ёсць народныя гульні, якія знаёмяць дзяцей з бытам, навакольным асяроддзем і культурай беларускага народа. Усё гэта спрыяе выхаванню ўсебакова развітай асобы дашкольніка.

Дзеці звычайна спаборнічаюць у гульні, а жаданне стаць пераможцам мабілізуе думку, маўленчыя навыкі і ўменні ўдзельнікаў гульні. Таму выхавальнікі ў дзіцячым садзе асабліва звяртаюць ўвагу на багатыя магчымасці гульні ў вывучэнні мовы. У гульні дзеці вучацца мове радасна.

Выхаваўчы эффект гульні залежыць ад атмасферы, якую стварае педагог, ад яго актыўнага ўдзелу ў гульні, ад яго эмацыянальнасці.

27 студзеня Валянціна Канстанцінаўна Глушко, выхавальнік дашкольнай адукацыі ДУА “Яслі-сад № 5 г. Ганцавічы”, разам з выхаванцамі другой малодшай групы, гулялі ў беларускія народныя гульні такія, як:

* “Надзейка” - практыкуе дзяцей ва ўменні ўзгадняць рухі са словамі, развівае пачуццё сяброўства, выхоўвае калектывізм.

* “Адгадай, чый галасок” - развівае ўвагу на слых і памяць.

* “ Шэры кот” - удасканальвае навыкі хадзьбы і бегу ў калоне; выхоўвае смеласць, спрыт, хуткасць рэакцыі.

* “ Міхасік” - садзейнічае развіццю хуткасці і спрытнасці.

* “Прэла-гарэла” - вучыць рухацца адзін за адным па спіралі; выхоўвае дысцыплінаванасць, арганізаваныя дзеянні дзяцей у калектыве і іншыя.

Як правіла, беларускія народныя гульні – рухавыя. Яны вызначаюцца багаццем разнастайных уздзеянняў на арганізм дзяцей. Фарміруюць у іх неабходныя фізічныя навыкі. Адны з гульняў маюць пэўныя традыцыйныя нормы і слоўнае афармленне, што ператварае іх у своеасаблівыя драматызаваныя дзеянні. У другіх строга размяркоўваюцца ролі ўсіх удзельнікаў, слова ў іх з’яўляецца сігналам да нейкага дзеяння.

Выхаваўчы эфект гульні залежыць ад атмасферы, якую стварае педагог, ад яго актыўнага ўдзелу ў гульні, ад яго эмацыянальнасці.

Прыходзьце, калі ласка, ў наш дзіцячы сад і будзем гуляць разам у беларускія народныя гульні.Вы атрымаеце шмат станоўчых эмоцый і незабываемых момантаў.

В.М.Рэбкавец,

намеснік загадчыка

па асноўнай дзейнасці 

                                                                                               ДУА “Яслі-сад № 5

                                                                                      г. Ганцавічы”