10 лютага ў ДУА “Любашаўскі яслі-сад-пачатковая школа” прайшоў беларускамоўны дзень пад назвай “Зімовыя прыгоды”.
Лялька Ганначка паведаміла дзецям, што атрымала пісьмо ад матулі Зімы. Дзеці з цікавасцю праслухалі змест адрасаванага ім пісьма, а затым адправіліся на пошукі “чароўнага” куфэрка. У знойдзеным куфэрку знаходзіліся заданні Зімы, якія дзеці з вялікім задавальненнем выконвалі. Асаблівае задавальненне выклікалі ў выхаванцаў заданне “Знайдзі памылку” і гульня “Снежная фігура”.
Зімовыя прыгоды знайшлі працяг падчас музычнага занятка. У госці да дзяцей завітаў Снегавік са сваімі гульнямі, загадкамі, конкурсамі.
Такім чынам, на працягу дня, насычанага на цікавыя падзеі і прыгоды, выхаванцы ў гульневай форме пашырылі свой моўны запас словамі зімовай тэматыкі і яшчэ раз ўпэўніліся ў мілагучнасці роднай беларускай мовы.
Н.Я. Казак, намеснік дырэктара
па осноўнай дзейнасці
ДУА “Любашаўскі яслі-сад-пачатковая школа”