Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Разделы сайта

Главная

Архив новостей

17.02.2022

Сустрэча з Дзедам Барадзедам у старэйшай группе

Чарговы дзень роднай мовы адбыўся 17 лютага 2022 года ў старэйшай группе №1 ДУА "Яслі-сад №1 г. Ганцавічы". Сёння да дзяцей у госці прыйшоў Дзед Барадзед, які падарожнічае па ўсім свеце. Ён прыйшоў да дзяцей каб пазнаёміць іх з гісторыяй беларускага народа, паведаміць пра беларускія народныя казкі і расказаць адкуль яны з'явіліся. Дзед Барадзед таксама паведаміў выхаванцам пра гісторыю добрага і разумнага чалавека, які надрукаваў першую кнігу на беларускай мове - Францыска Скарыну. Потым распавядаў беларускую народную казку "Каток - залаты лабок". Дзеці з задавальненнем слухалі казку, а потым сутрэлі  Катка насамрэч і пагулялі з ім у  нашу народную гульню "Шэры кот". Дзень роднай мовы прайшоў плённа, выхаванцы атрымалі новыя веды ў гульнёвай форме.

Выхавальнік дашкольнай

адукацыі Цэван Н. М.