Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Разделы сайта

Главная

Архив новостей

21.02.2022

21 лютага — Дзень роднай мовы

Дзень роднай мовы ў садку.    

                                                                 Каб наш народ у свеце паважалі,

                                                                     Жылі ў дружбе, шчыра працавалі,

                                                            У Ганцавічах, Мінску і Слуцку

Давайце размаўляць па - беларуску.

Да Міжнароднага дня роднай мовы ў дзяржайнай установе адукацыі “Яслі – сад №1 г.Ганцавічы” прайшло свята “Па старонках роднай мовы”, у якім прынялі ўдзел дзеці старэйшых груп. Мэта нашага свята – выхоўваць любоў і павагу да беларускага маўлення, жаданне сябраваць з кнігай, узбагачаць слоўнікавы запас, захоўваць беларускае маўленне. Дзеці падарожнічалі на цягніку па розных прыпынках нашай роднай мовы. На “Прывітальным” прыпынку выхаванцы вучыліся вітацца, называючы хто яны (хлопчык альбо дзяўчынка), сваё імя. Наступны прыпынак – “Ветлівыя словы”, дзе дзеці ўспаміналі, якія ветлівыя словы яны ведаюць, калі іх трэба выкарыстоўваць, чыталі вершы. На “Павучальным” прыпынку сустрэліся з Несцеркай, які паведаў пра першага друкара Францішка Скарыну. Прыпынак “Забаўлянка” пазнаёміў дзяцей з калыханкамі і забаўлянкамі. На “Музычным” прыпынку гралі на народных інструментах пад беларускую народную мелодыю, гулялі у гульні з прыгажуняй лісой. Час прабег хутка, ў выхаванцаў быў бадзёры настрой на працягу ўсяго свята. Дзеці ўвесь час размаўлялі на беларускай роднай мове і гэта вельмі добра, бо такія мерапрыемствы дапамагаюць разумець мову і радавацца яе прыгажосці.

Літаратурна-конкурсная праграма “Не пакідайце роднай мовы…”, прымеркаваная да Дня роднай мовы, прайшла ў ДУА "Будчанскі яслі-сад-сярэдняя школа": http://budcha.gancevichi.edu.by/main.aspx?guid=62403

Гульні, майстар-класы, песні: у ДУА "Раздзялавіцкая сярэдняя школа" прайшоў Дзень роднай мовы: http://razd.gancevichi.edu.by/main.aspx?guid=78523

У Міжнародны дзень роднай мовы гімназісты паўдзельнічалі ў інтэрактыўных перапынках, дзякуючы каторым узнавілі гучанне слоў, у вымаўленні якіх можна зрабіць памылкі. З вялікай цікавасцю вучні вывучалі выказванні вядомых пісьменнікаў, прысвечаныя мове. Увазе вучняў былі прадэманстраваны прадметы хатняга абіходу, якімі некалі карысталіся беларусы: ткацкія вырабы, посуд, прадметы ткацтва.

Дзень роднай мовы ў ДУА "Сярэдняя школа №3 г.Ганцавічы": http://sch3.gancevichi.edu.by/main.aspx?guid=62113

Дзень роднай мовы ў ДУА "Ганцавіцкая сярэдняя школа імя А.П.Брынскага": http://ganc.gancevichi.edu.by/main.aspx?guid=77273

Дзень роднай мовы, які штогод адзначаецца ва ўсім свеце 21 лютага, асаблівы для кожнай нацыі, кожнага народа, бо няма народа без мовы, няма мовы без яго носьбіта. І беларусы не выключэнне. Нам у спадчыну засталася ўнікальная мова – жывая і мілагучная, песенная і паэтычная, старажытная і сучасная. У гэты дзень да мовы па ўсёй краіне адносяцца з асаблівай увагай і пашанай: у школах, бібліятэках, на тэлебачанні і ў інтэрнеце ладзяць сустрэчы з мовазнаўцамі і пісьменнікамі, праводзяць літаратурныя вечарыны, акцыі, гульні. А як у нашай школьнай бібліятэцы прайшоў гэты знамінальны дзень? http://sch1.gancevichi.edu.by/main.aspx?guid=2961

Адміністрацыя і настаўнікі гімназіі ўдзельнічалі ў асветніцкай акцыі “Пішам дыктант разам!” Падчас правядзення акцыі ўсё было арганізавана як на сапраўдным экзамене: настаўнік, фірмовыя бланкі і ніякіх падказак.