Прайшоў раённы этап рэспубліканскай акцыі «Эстафета музейнага вопыту». Арганізатарам правядзення рэспубліканскай акцыі з’яўляецца Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь. Акцыя праводзіцца з мэтай павышэння эфектыўнасці дзейнасці музеяў устаноў адукацыі як адукацыйнай прасторы і рэсурса ў патрыятычным выхаванні дзяцей і навучэнскай моладзі. У рамках раённага этапу акцыі была праведзнена дыялогавая пляцоўка кіраўнікоў музеяў устаноў адукацыі раёна. Тэма дыялогавая пляцоўкі – «Культурна-адукацыйныя практыкі сучаснага музея ўстановы адукацыі». На дыялогавай пляцоўцы кіраўнікі музеяў прадставілі ўласны эфектыўны вопыт работы ў галіне музейнай дзейнасці: музейныя практыкі, праекты, навацыі і г.д.
Вынікам правядзення дыялогавай пляцоўкі з’явіцца электронны зборнік матэрыялаў, які будзе размешчаны на сайце аддзелу па адукацыі Ганцавіцкага райвыканкама.