Вядома, што ад першых гадоў жыцця ў многім залежыць, якім вырасце дзіця, як складзецца яго лёс. І важная роля ў працэсе фарміравання будучай асобы належыць літаратуры, кнізе. Яна ўзбагачае мову, знаёміць з навакольным светам, выхоўвае любоў да роднага слова, да прыроды, да ўсяго ўзвышанага і прыгожага.
З мэтай папулярызацыі беларускай мовы, выхавання патрыятызму, знаёмства з мастацкай літаратурай і фальклорам Беларусі, 19 мая ў ДАУ "Яслі-сад № 2 г. Ганцавічы" прайшоў чарговы беларускамоўны дзень "Таямніцы на кніжнай паліцы". Ён быў прысвечаны мастацкаму слову.

Выхавальнікі дашкольнай адукацыі разам з дзецьмі чыталі, слухалі, драматызавалі творы беларускіх аўтараў, арганізоўвалі пазнавальныя экскурсіі.


У рознаўзраставай групе В.П.Савеня падрыхтавала выставу "Беларускія пісьменнікі і паэты - дзецям". Пагартаўшы кнігі, часопісы, прадстаўленныя на выставе, хлопчыкі і дзўчынкі з задавальненнем слухалі беларускія народныя казкі і фальклор.

Выхаванцы сярэдняй групы адправіліся на пазнавальную экскурсію па вуліцы Кастрычніцкай, на якой размяшчаецца Алея пісменства. Кацярына Мікалаеўна расказала дзецям аб знакамітых земляках-паэтах і пісьменніках. Аб тым, што Ганцавіцкі край ганарыцца знакамітым паэтам Я.Коласам, які мае дачыненне да гісторыі нашага раёна.

Дзеці старэйшага ўзросту пазнаёміліся з жыццёвым шляхам і творчасцю знакамітых пісьменнікаў Беларусі Я. Коласам і Я. Купала, якія з`яўляюцца заснавальнікамі сучаснай беларускай літаратурнай мовы, а таксама пачыталі свае любімыя вершы.

Народная казка - найбагацейшы скарб, у іх увасоблены мудрасць, мастацкі талент народа, глубокі роздум чалавека над жыццём, яго вопыт. Казка вучыць дзяцей разумець народнае ўяўленне пра добрае і злое, сумленнае і агіднае, гуманнае і жорсткае. Для дзяцей малодшага ўзросту быў падрыхтаваны лялечны тэатр па казцы "Курка Раба".
Хочацца адзначыць, што дзякуючы сістэмнай рабоце, выхаванцы нашай установы сталі ўжываць у знасінах больш беларускіх слоў, просяць прачытаць казкі менавіта на беларускай мове, спяваюць беларускія песні, ахвотна гуляюць у беларускія народныя гульні.