Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Разделы сайта

Главная

Архив новостей

26.05.2022

Вясна-красна

 У ДУА «Яслi-сад №4 г. Ганцавiчы» кожны чацверг месяца праводзiцца беларуска моўны дзень. У гэты дзень дзецii дарослыя стараюцца размаўляць на беларускай мове, праводзяць заняткi, гутаркi, чытаюць казкi. На музычных занятках дзецi спяваюць беларускiя папеукii песнi, танцуюць танцы, гуляюць ў беларускiя гульнi.

26 мая ў прыгожа прыбранай зале прайшла забава «Вясна-красна», у якой прымалi ўдзел дзецi старэйшых груп дзiцячага сада. У госцiда гаспадынi, ролю якой выконвала Iльюкевiч Таццяна Васiльеуна, прыйшлi дзецi, якiя вершамii заклiчкамi, песнямi «Вясна-красна» заклiкалi у госцi вясну-красну, ролю якой выконвала выхавацель Навумiк Алеся Аляксандрауна. Дзецi разам з вясной вадзiлi карагоды «Вясна наставала», спявалi беларускiя народныя песнi: «Прыйшла вясна», «Зайграй жа мне дударочку», «Шпак».

Вясна прынесла дзяучынкам сонейка агеньчыкi, жоутыя праменчыкi, стужкi з якiмi Вясна, разам з дзяучынкамi танцавалi карагод «Вяснавое сонейка». Хлопчыкам Вясна прынесла дудкi, каб весела гралi, ды Вясну забаулялi. Хлопчыкiiгралi «Беларускую польку». А яшчэ з Вясной весела гуляліў розныя гульнi: «Грушка», «Запусцi кола», «Ручайкi».

Самым нечаканным для дзяцей сюрпрызам, быу прылёт Буслiка, ролю якога выконвау хлопчык старэйшай групы для дзяцей з ТНР, Самсонаў Андрэй. Дзецi з Буслiкам гулялi у гульнi: «Бусел», «На балоце», «Жабкi». На прыканцы забавы, гаспадыня запрасiла усiх дзяцей i гасцей на вясёлы танец «Саўка ды Грышка» а Вясна пачаставала дзяцей прысмакамi.

Давайце ж размауляць i спяваць на нашай роднай беларускай мове, берагчы, кахаць i шанаваць яе так, як кахалi яе нашы продкi.

Музычны кiраунiк

ДУА «Ясли-сад № 4 г. Ганцавичы»

Дзегцярова Людміла Iосифаўна