Дзень роднай мовы 15 верасня прайшоў у ДУА “Дзіцячы сад № 2 г. Ганцавічы”. Нашы продкі пакінулі нам багатую духоўную спадчыну - вусную народную творчасць, якую яшчэ называюць фальклорам. За стагоддзі сваей гісторыі беларускі народ стварыў багацейшую духоўную спадчыну – казкі, песні, загадкі, прыказкі, прыкметы, павер’і.
Сення выхаванцы малодшага ўзросту завучвалі і тэатралізавалі пацешку “Белабока-сарока”.

Выхавацелі спецыяльнай группы падрыхтавалі і правялі гульню-падарожжа “Фальклорная мазаіка” мэтай якой было замацаваць веды аб беларускім народным фальклоры; выхоўваць любоў і павагу да роднага слова праз знаёмства са спадчынай беларускага народа.

З мэтай развіцця мовы, узбагачэння слоўнікавага запаса дзеці старэйшай групы паказалі для самых маленькіх тэатралізацыю казкі “Коцік, пеўнік і ліса”.

Таксама ў гэты день для рабят была арганізавана выстава мастацкай літаратуры “Гучы родная мова”.
Чарговы дзень беларускай мовы прайшоў плённа і цікава.
Л.І. Гардзей,
намеснік загадчыка па асноўнай дзейнасці
ДУА “Дзіцячы сад № 2 г. Ганцавічы”