Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Разделы сайта

Главная

Архив новостей

22.09.2022

Беларускiя традыцыйныя вырабы

22 верасня 2022 года ў ДУА «Дзіцячы сад № 4 г. Ганцавічы», у рамках тыдня роднай мовы, прайшоў беларускамоўны дзень. З выхаванцамі старэйшай групы праведзены занятак па адукацыйнай вобласцi «Развіццё маўлення і культура маўленчых зносін», на тэму «Беларускiя традыцыйныя вырабы».

Для выхаванцаў арганізаваны вельмі прыемны сюрпрызны момант. Да дзяцей прыйшлі лялькi Янка i Паўлiнка, яны разам з дзецьмі iвыхавацелем Валасюк Марынай Леанiдаўнай адправiлicя ў падарожжа часу, дзе пазнаёмілі выхаванцаў з вырабамі дэкаратыўнага прыкладнога мастацтва: тканымі і вышытымі рэчамі, такімі як ручнiкі, адзенне, керамічнымі вырабамі - міскамі, вазамі, гарлачыкамі і іншымі, традыцыйным беларускім посудам, вырабамi з ільну - лялькамi, вырабамі з дрэва, упрыгожанымі разьбой, саломай, такімі як шкатулкі, пано і беларускімі народнымі касцюмамі. Выхаванцы з задавальненнем гулялi ў розныя гульнi, адгадвалі загадкi, слухалі вершы.

Дзецям было вельмi цiкава дазнацца пра беларускiя традыцыйныя вырабы, з чаго яны зроблены, які маюць выгляд. Дзякуючы такому цікаваму занятку, выхаванцы замацоўваюць беларускую мову, ўзбагачаюць і пашыраюць слоўнікавы запас.

Любоў да роднай мовы, спадчыны сваіх бацькоў, важна фарміраваць у дзяцей з маленства, бо дашкольны ўзрост – гэта перыяд, калі дзецям уласціва найбольшае чуццё да моўных зносін.

Канановіч Л.М.,

намеснік загадчыка па асноўнай дзейнасці

ДУА «Дзіцячы сад № 4 г. Ганцавічы»