Я іду лясною сцежкай,
Як па мяккім дыване.
Восень з ветлівай усмешкай
На спатканне выйшла мне.
Ярка, хораша прыбрала
Ўсе дрэвы і кусты
І зямлю намалявала
Ў колер жоўта-залаты
С. Новік-Пяюн
Далучэнне дзяцей дашкольнага ўзросту да агульначалавечых і нацыянальных каштоўнасцей – адна з галоўных задач выхавання і навучання ў дзіцячым садзе. Для яе рэалізацыі ў дашкольнай установе арганізуюцца заняткі на беларускай мове. Фарміраванню ў дзяцей дашкольнага ўзросту цікавасці і станоўчых адносін да нацыянальнай мовы, жаданню авалодаць ёю дазваляе беларускамоўны дзень, які арганізуецца ў дзіцячым садзе кожны чацвер.
Вось і сёння, 29 верасня 2022 года, у ДУА “Дзіцячы сад №5 г. Ганцавічы” Канановіч Галіна Сяргееўна, выхавальнік дашкольнай адукацыі, разам са сваімі выхаванцамі старэйшага дашкольнага ўзросту, адправіліся ў незвычайнае падарожжа, якое прадугледжвала рад выпрабаванняў. Дзеці вызначалі асеннія месяцы і перыяды восені, выразна чыталі вершы беларускіх аўтараў, практыкаваліся ў прагаворванні хуткагаворак, гулялі ў беларускія гульні і шукалі разам з казачным героем-Лесавіком доказы аб тым, як рыхтуюцца да зімы дрэвы, пералётныя птушкі і звяры ў лесе. Свае ўражанні выхаванцы адлюстроўвалі ў прадуктыўных відах дзейнасці.
У час занятку педагог надаваў увагу фарміраванню станоўчых адносін паміж дзецьмі, зацікаўленасці і магчымасцям выхаванцаў. Сумесная дзейнасць была напраўлена на ўзбагачэнне і ўдакладненне ведаў дзяцей, развіццю ўвагі і прывіццю любві да роднай мовы. Увогуле, наш педагагічны калектыў працуе над тым, каб прадметнае асяроддзе ў дзіцячым садзе было цікавым. Вядома, што большую частку ўражанняў чалавек выносіць са свайго дзяцінства і гэтыя ўражанні застаюцца з ім на ўсё жыццё.
Прыходзьце, калі ласка, ў наш дзіцячы сад і будзем разам пазнаваць свет прыроды. Вы атрымаеце шмат станоўчых эмоцый і незабываемых момантаў.
Намеснік загадчыка па асноўнай дзейнасці,
В.М. Рэбкавец

У час занятку педагог надаваў увагу фарміраванню станоўчых адносін паміж дзецьмі, зацікаўленасці і магчымасцям выхаванцаў. Сумесная дзейнасць была напраўлена на ўзбагачэнне і ўдакладненне ведаў дзяцей, развіццю ўвагі і прывіццю любві да роднай мовы.


Прыходзьце, калі ласка, ў наш дзіцячы сад і будзем разам пазнаваць свет прыроды. Вы атрымаеце шмат станоўчых эмоцый і незабываемых момантаў.
В.М. Рэбкавец,
намеснік загадчыка па асноўнай дзейнасці
ДУА “Дзіцячы сад №5 г. Ганцавічы”