Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Разделы сайта

Главная

Архив новостей

06.10.2022

“У КРАІНЕ БЕЛАРУСКАЙ КАЗКІ”

6 кастрычніка ў дзяржаўнай установе адукацыі “Дзіцячы сад № 7 г. Ганцавічы” прайшоў беларускамоўны дзень “У краіне беларускай казкі”. Тэматыка дня выбрана невыпадкова, таму што менавіта казка вучыць дзяцей адрозніваць добрае ад дрэннага, праўду ад хлусні, дабро ад зла.

З самага ранку да вечара ў садку вітала атмасфера чараўніцтва, цуда і таямнічнасці.

У кожную групу да рарабят завітала беларуская казка, па якой на працягу дня дзеці з’дзейснілі падарожжа. Гасцямі выхаванцаў сталі героі такіх любімых казак, як “Каза-Манюка“, “Лёгкі хлеб“, “Коцік, пеўнік і лісічка“, “Як кот звяроў напалохаў“, “Лісіца-хітрыца“, “Каток – залаты лабок“ , “Сынок-з-кулачок“ і інш.

Разам з казачнымі героямі, выхаванцы прымалі ўдзел у гульнях-драматызацыях, наведалі “Казачны тэатр”.

Акрамя таго, хлопчыкі і дзяўчынкі з задавальненнем разглядвалі малюнкі да беларускіх казак, адгадвалі загадкі аб казачных героях, прымалі ўдзел у квэст-гульні “Дзверы ў казку адчыняй – падарунак атрымай!”, віктарыне “Адгадай казачную мелодыю”, конкурсе “Лепшы расказчык беларускай казкі”.

Для бацькоў выхаванцаў была арганізавана выстава дзіцячай кнігі “Казка ў госці к нам прыйшла“, якая дапамагла па-новаму зірнуць на гэты цудоўны жанр фальклору і вызваць цікавасць да твораў беларускай літаратуры.

Праз праведзеныя разнастайныя формы работы, нашы маленькія выхаванцы мелі магчымасць расшырыць слоўнікавы запас, абагаціць яго новымі беларускімі словамі, папрактыкавацца ў зносінах на роднай мове.

На працягу ўсяго беларускамоўнага дня, дзякуючы майстэрству педагогаў, атрымалася стварыць у кожнай групе здаровую творчую атмасферу, далучыць выхаванцаў да культуры народа, яго традыцый, выхоўваць пачуццё патрыятызму.

Т.І.Шахрай, загадчык ДУА “Дзіцячы сад № 7 г. Ганцавічы”