Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Разделы сайта

Главная

Архив новостей

13.10.2022

Дзень працаю вясёлы

13 кастрычніка напярэдадні Дня маці ва ўстанове адукацыі Любашаўская пачатковая школа прайшоў чарговы беларускамоўны дзень.

У межах занятка па развіцці маўлення і культуры маўленчых зносін выхаванцы разам з лялькай Ганначкай адправіліся ў госці да яе бабулі Ганулі. У весцы Сонечная дзеці дапамагалі бабулі справіцца з рознымі гаспадарчымі справамі, а таксама з карысцю адпачывалі падчас гульняў “Як хто размаўляе”, “Пакармі жывелу”, “Знайдзі пару – маці і дзіцяня”.

Занятак садзейнічаў фарміраванню ў выхаванцаў навыкаў станоўчых адносін і цікавасці да беларускай мовы, а таксама пашырэнню іх слоўнага запасу па тэме “Дамашнія жывелы”.

Затым была арганізавана калектыўная творчая справа па вырабе віншавальных паштовак для любых матуль. Выхаванцы не толькі ўлажылі часцінку свайго сэрца ў выраб падарунка, але і даведаліся, з якімі ласкавымі і пяшчотнымі словамі на роднай мове можна звярнуцца да матулі.

Н.Я.Казак, намеснік дырэктара

па асноўнай дзейнасці ДУА “Любашаўская

пачатковая школа“