Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Разделы сайта

Главная

Архив новостей

20.10.2022

Занятак "Беларускае нацыянальнае адзенне. Арнамент."

20 кастрычніка ў ДУА «Дзіцячы сад №1 г. Ганцавічы» прайшоў беларускамоўны дзень. З выхаванцамі сярэдняй группы №1 «Рамонак» праведзены занятак па адукацыйнай вобласцi «Развіццё маўлення і культура маўленчых зносін» па тэме «Беларускае нацыянальнае адзенне. Арнамент».

На занятку выхавальнік разам з дзецьмі разглядалі беларускія касцюмы  хлопчыка і дзяўчынкі, арнамемт на іх, з якіх геаметрычных форм ён складаецца. Замацавалі назвы адзення на беларускай мове, гуляліў карагодную гульню «Маша». У маўленчай гульні «Я пачну, а ты працягвай» вычуліся дапаўняць сказ на беларусскай мове. Выхаванцам было вельмi цiкава пазнаёміцца з беларускім нацыянальным адзенннем і арнаментам, размаўляць на роднай мове. Дзеці з задавальненнем разглядалі нацыянальныя касцюмы: якого яны колеру і якія на іх узоры. Напрыканцы  занятка ў дыдактычнай гульні «Што гэта?» дзеці замацавалі назвы адення.

Дзякуючы такому цікаваму занятку, выхаванцы ўзбагацілі і пашырылі свой слоўнікавы запас.

Спадзяваемся, што занятак, які быў праведзены ў нашай установе, садзейнічаў фарміраванню ў дзяцей каштоўнага стаўлення да беларускай мовы, станоўчай матывацыі да авалодання ёю.

 

Р.У.Муха, намеснік загадчыка па аснаўной дзейнасці 

ДУА «Дзіцячы сад №1 г. Ганцавічы»