Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Разделы сайта

Главная

Архив новостей

27.10.2022

Беларускамоўны дзень “Я і мой горад”

27 кастрычніка ў дзяржаўнай установе адукацыі “Дзіцячы сад №2 г. Ганцавічы” прайшоў беларускамоўны дзень “Я і мой горад”.

Любоў да Радзімы пачынаецца з любві к таму, што атачае дзіця з дзяцінства – сям’я, дзіцячы сад, родная вуліца, горад у якім нарадзіўся і жывеш.

Любіць Радзіму – значыць знаць яе, ганарыцца ёю. Дзейснай формай вывучэння роднага горада з’яўляецца экскурсія. Для рабят сярэдняга і старэйшага ўзросту выхавацелі правялі экскурсіі па гораду. Усе папярэднія дні хлопчыкі і дзяўчынкі падарожнічалі пешшу па Ганцавічах. Падчас экскурсіі дарослыя пазнаёмілі дзяцей з грамацкімі будынкамі і іх назначэннем, прадпрыемствамі і ўстановамі, пабывалі у гарацкім парку і стадыёне.  

Сення падчас заняткаў і гутарак выхавацелі замацоўвалі веды аб родным горадзе, яго гісторыі, сімвалах, выдатных мясцінах. Дзеці знаёміліся з геафрафічным размяшчэннем горада, вучыліся знаходзіць на карце сваю вуліцу, дзіцячы сад, адметныя месцы.

Праведзенная работа была накіравана на выхаванне любві да роднага горада, пачуцця гонару за яго і людзей, якія жывуць у ім, жаданне зрабіць горад яшчэ прыгажэйшым.

Л.І.Гардзей, намеснік загадчыка па асноўнай

дзейнасці ДУА "Дзіцячы сад № 2 г. Ганцавічы"