Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Разделы сайта

Главная

Архив новостей

10.11.2022

“Вандраванне па беларускіх народных казках”

10 лістапада 2022 года ў ДУА “Дзіцячы сад № 5 г.Ганцавічы” прайшоў беларускамоўны дзень, дзе дзеці і дарослыя размаўлялі выключна на роднай мове.

Асаблівую ўвагу засяродзілі Еўдакова Ксенія Аляксандраўна, выхавальнік дашкольнай адукацыі, і выхаванцы сярэдняй групы, якія з задавальненнем сумесна вандравалі па старонках беларускіх народных казак.

Дзеці чатырохгадовага ўзросту вельмі любяць слухаць, як апавядаюць пра што-небудзь цікавае. Асабліва слухаюць, калі ім чытаюць казкі. Выхаванцы слухаюць, перажываюць і суперажываюць таму, што адбываецца з іх персанажамі, вучацца быць чулымі, добрымі і разумнымі.

Ксенія Аляксандраўна ў сумеснай дзейнасці з дзецьмі выкарыстоўвае чаргу гульнявых практыкаванняў для замацавання зместу казак, іх вобразаў, характару казачных персанажаў. Сёння ў гасцях прысутнічала лялька Каця са сваім чароўным куфэркам.

Рабяты ўжо знаёмы са зместам такіх казак, як “Курачка рабка”, “Каза-манюка”, “Як курачка пеўніка ратавала”, “Піліпка-сынок”, “Кот, Пеўнік і Лісіца” і іншыя. Кульмінацыяй сустрэчы з казачным светам стала інсцыніроўка казкі “Кот, Пеўнік і Лісіца”. Хлопчыкі і дзяўчынкі з вялікім задавальненнем прымалі ролі казачных герояў.

Увогуле, педагогі нашай установы лічаць, што пад уплывам казак і іншых прадуктаў вуснай народнай творчасці выпрацоўваецца амаль увесь светапогляд і ўся жыццёвая мудрасць, уласцівыя чалавеку.

В.М. Рэбкавец,

намеснік загадчыка па асноўнай дзейнасці

ДУА “Дзіцячы сад № 5 г.Ганцавічы”