Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Разделы сайта

Главная

Архив новостей

18.11.2022

«Без гэтага імя я Беларусь не ўяўляю»

У гісторыі кожнай дзяржавы ёсць людзі, якія ўнеслі вялікі ўклад у яе развіццё. Адным з іх для нас, беларусаў, з’яўляецца выдатны паэт, пісьменнік-класік Якуб Колас – галоўны сімвал беларускай літаратуры.

Да 140-годдзя з дня нараджэння беларускага песняра, 17 лістапада ў ДУА «Дзіцячы сад № 7 г. Ганцавічы» прайшоў тэматычны беларускамоўны дзень «Без гэтага імя я Беларусь не ўяўляю».

Яго мэта – фарміраванне ў выхаванцаў нацыянальнай самасвядомасці, далучэнне да духоўных каштоўнасцяў, выхаванне пачуцця патрыятызму.

На працягу дня прайшло шмат мерапрыемстваў, накіраваных на знаёмства дзяцей са старонкамі жыцця і творчасці Я.Коласа.

Так, выхаванцы старэйшай спецыяльнай группы сталі ўдзельнікамі тэматычнага занятку «Якуб Колас – беларускі пясняр», які арганізавала для іх выхавацель Насковіч І.А.

Сустрэча ў літаратурнай гасцёўні пад назвай «Па слядах твораў Я.Коласа» адбылася ў старэйшай групе №1. Выхавацель Купрыянік А.І. пазнаёміла дзяцей з творам пісьменніка «О, край родны, край прыгожы!». Таксама хлопчыкі і дзяўчынкі з задавальненнем паслухалі музычную кампазіцыю І. Лучанка на словы Я.Коласа «Мой родны кут…».

У старэйшай групе інтаграванага навучання і выхавання прайшла творчая пляцоўка , пад час якой дзеці разам з выхавацелем Клішэўскай Н.Г. драматызавалі вершы Я.Коласа «Храбры певень» і «Адлёт жураўлёў».

Выхаванцы старэйшай групы №2 з выхавацелем Мініч Ж.М. здзейснілі мэтавую прагулку да помніка Я.Коласа, а таксама пабывалі ў гарадской бібліятэцы на выставе «Пясняр зямлі беларускай», прысвечанай творчасці паэта.

Праведзеныя мерапрыемствы сталі яшчэ адным крокам да выхавання маленькіх патрыётаў сваёй краіны, далучэння да роднай мовы і мастацкага слова, фарміравання павагі да гістарычнага і літаратурнага наследдзя нашага народу.

І.С.Трэфілава, намеснік загадчыка па асноўнай дзейнасці

ДУА «Дзіцячы сад № 7 г. Ганцавічы»