Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Разделы сайта

Главная

Архив новостей

15.12.2022

Беларускамоўны дзень “Шануй сваю мову”

Беларуская мова - гэта дзяржаўная мова беларусаў. Далучэнне да роднай мовы садзейнічае не толькі ўзбагачэнню мовы дзяцей дашкольнага ўзросту, але і развівае іх пазнавальныя і інтэлектуальныя магчымасці, пашырае веды пра беларускую культуру.Удзяржаўнай установе адукацыі “Дзіцячы сад № 4 г. Ганцавічы”традыцыйна, кожны чацвер,праходзіць дзень роднай мовы.

На працягу ўсяго дня выхавальнік сярэдняй спецыяльнай групы Валуевіч Марына Валер’еўна праводзіла з дзецьмі розныя цікавыя гульні, гутарыла з дзецьмі, чытала казкі беларускіх пісьменнікаў, вершы В.Жуковіча “Родная мова”, “Мы-беларусы”, пацешкі на беларускай мове, а таксама правяла гутарку-размову “Шануй сваю мову”, дзе дзеці знаёміліся з новымі словамі на роднай мове і замацоўвалі ўжо знаёмыя.

Мова, традыцыі, нацыянальныя каштоўнасці – наш скарб, якім мы павінны ганарыцца. Кожны чалавек павінен ведаць родную мову, спяваць народныя песні, ведаць, як з веку ў век святкавалі святы ў нашым краі, любіць родныя мясціны, сваю Радзіму – Беларусь.

Загадчык

ДУА “Дзіцячы сад № 4 г.Ганцавічы”

Гарагляд Л.І.