Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Разделы сайта

Главная

Архив новостей

22.12.2022

Сялянская хатка запрашае

                                                                 Няма лепей маёй Беларусі

                                                                     Я радзімай заўжды ганаруся,

                                                                     І шукаць мне не трэба дарма,

                                                         Бо другое такое няма.

                                                                                      Ніна Кавальчук

Практыка паказвае, што ў напрацаваных матэрыялах педагагічным калектывам ДУА”Дзіцячы сад №5 г. Ганцавічы” асвятляюцца цікавыя старонкі народнай педагогікі, якія прадугледжваюць арганізацыю адукацыйнай работы з дзецьмі дашкольнага ўзросту ў розных напрамках. Зварот да народных традыцый дапамагае задаволіць натуральную патрэбнасць дзяцей: ведаць свае карані і адчуваць непарыўную сувязь з роднай зямлёй. Галоўная ўмова эфектыўнасці выхавання падрастаючага пакалення на аснове народных традыцый – стварэнне асаблівай атмасферы, у якой дзіця пастаянна будзе далучацца да гісторыі і культуры свайго народа. Выхавальнікі нашай установы знаёмяць і бацькоў з вопытам народнай педагогікі, што садзейнічае яднанню сям’і і ўстановы адукацыі ў ажыццяўленні пераемнай сувязі народнай і навуковай адукацыі.

З гэтай мэтай 22 снежня ў ДУА “Дзіцячы сад №5 г. Ганцавічы” Глушко Валянціна Канстанцінаўна, выхавальнік дашкольнай адукацыі, разам са сваімі выхаванцамі сярэдняга дашкольнага ўзросту ажыццявілі экскурс у этнаграфічны куток “Сялянская хатка”. Педагог расказала дзецям пра прыгажосць і ўтульнасць беларускай хаты, пазнаёміла дзяцей з цікавымі і невядомымі для дзяцей рэчамі, а потым арганізавалі – пасядзелкі, ці як іх яшчэ называлі “вячоркі”. Усе разам паспрабавалі сябе ўявіць, як гэта было раней.

Гаворка атрымалася лагоднай і добразычлівай. Часам яна аздаблялася загадкамі, легендамі аб незвычайных здарэннях і нават казкамі такія, як: “Каза-манюка”, “Сынок-з-кулачок”, “Піліпка-сынок”, “Зайкава хатка”. Пазней разам гулялі ў беларускія народныя гульні: “Хто хутчэй зматае клубок”, “Гарлачык”, “ “Міхасік”.

Дзецям вельмі падабаецца ў такой форме пазнаваць гісторыю сваёй Радзімы і культуру продкаў, таму што сустракаюцца з незвычайнымі момантамі і атрымліваюць шмат прыемных уражанняў, якія запомняцца на ўсё жыццё.

Мы, педагагічныя работнікі, верым, што новыя пакаленні будуць ганарыцца нашымі выхаванцамі!

 В.М.Рэбкавец, намеснік загадчыка па асноўнай дзейнасці

ДУА “Дзіцячы сад № 5 г. Ганццавічы”