Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Разделы сайта

Главная

Архив новостей

30.12.2022

Мы славім мову родную сваю!

Традыцыя правядзення беларускамоўных дней у дзіцячым садкузастаецца і падчас канікул.

Так, у чацвер, 29 снежня, ва установе дашкольнай адукацыі "Дзіцячы сад № 7 г. Ганцавічы" з самага ранку да вечара гучала родная беларуская мова.

У канікулярны час заняткі з дзецьмі не праводзяцца, але існуе шмат іншых цікавых формых работы, дзякуючы якім таксама можна развіваць беларускае маўленне выхаванцаў.

З гэтай мэтай педагогі выкарыстоўвалі гутаркі, чыталі дзецям мастацкую літаратуру беларускіх пісьменнікаўна беларускай мове, правялі конкурс знатакоў беларускага фальклору, здзейснілі падарожжа паводле беларускіх казак, вершаў, загадак, забаўлянак.

Выхаванцы старэйшай групы №1 з задавальненнем прымалі ўдзел у віктарыне «Знаўцы беларускага нацыянальнага арнаменту». Рабяты былі актыўнымі, стараліся даць правільныя адказы на пытанні, аргументуючы сваю думку.

Дзень атрымаўся цікавым і насычаным.

І.С.Трэфілава,

намеснік загадчыка па асноўнай дзейнасці

ДУА "Дзіцячы сад № 7 г. Ганцавічы"