Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Разделы сайта

Главная

Архив новостей

02.02.2023

Беларускамоўны дзень

Паэзія для дзяцей дашкольнага ўзросту – гэта адкрыццё вобразнага гучання слова, паэтычнай рыфмы, захапляючай чароўнай мелодыі, мастацкага вобраза. Чароўныя радкі гукаў і слоў робяць успрыманне навакольнага свету дзецьмі яскравым, вобразным, эмацыянальным. Мелодыя верша настройвае выхаванцаў на бадзёры, радасны, альбо, наадварот, лірычны лад.

2 лютага 2023 года ў старшай групе ДУА «Дзіцячы сад №5 г.Ганцавічы» Галіна Сяргееўна Канановіч, выхавальнік дашкольнай адукацыі, пазнаёміла выхаванцаў з вуснай паэтычнай творчасцю паэтаў-землякоў, у адпаведнасці з інтарэсамі, асобасным ростам і развіццём дзяцей, іх індывідуальнымі патрэбамі.

Спачатку педагог прапанаваў дзецям паслухаць вершы Віктара Гардзея, такія як «Кветкі роднай зямлі», «Пейзаж з буслянятамі». Галіна Сяргееўна звяртала іх увагу на выразнасць і вымаўленне тэксту, здзіўлялася і захаплялася разам з дашкольнікамі, слухала ўважліва, калі выказвалі яны свае думкі.

Крыху пазней далучыліся дзеці, дзе з задавальненнем дэкламавалі вершы Міхася Рудкоўскага «Ёсць Востраў у мяне», Івана Кірэйчыка ўрывак са зборніка вершаў «3 маіх крыніц»; Івана Лагвіновіча «Хутаранка», Уладзіміра Марука «Чыж вярнуўся з-за мяжы», Аляксея Галаскока «Беларусь мая, родная, мілая» і «Буславы боты»; Алеся Каско « Служыць Радзіме і красе», Ніны Кавальчук «Вёска мая», Святланы Локтыш «Жытні хлеб», Алы Мірзаліевай «Ад іх дзяцінствам і спакоем вее».

Вызначальнай мэтай хвілінкі паэзіі ў дзіцячым саду з’яўвілася аказанне ўплыву вершаваных твораў Ганцаўшчыны на пачуцці дашкольнікаў. Найбольшы дзейсны ўплыў на развіццё эстэтычных пачуццяў аказалі тыя мастацкія творы, якія вызначаны блізкасцю дзіцячаму жыццёваму вопыту, яны маюць гульнявы характар, з’яўляюцца даступнымі разуменню дзіцяці.

Сумесныя зносіны педагога і дзіцяці сталі, з ужываннем паэтычнага слова, больш адчувальнымі, эмацыянальнымі і цікавейшымі. Дзеці пранікліся зместам вершаваных твораў. У час правядзення незвычайнага мерапрыемства было вызначана тое, што для таго каб навучыцца чыста і выразна размаўляць на роднай мове, дзецям неабходна правільна і прыгожа расказваць вершы не толькі ў дзіцячым садзе, але абавязкова і дома.