Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Разделы сайта

Главная

Архив новостей

16.02.2023

Беларускамоўны дзень “Прыгоды Снежнага камячка”

Вось-вось зіма ўжо развітаецца з намі. На вуліцы ўжо растаў апошні снег, затрымаўшыся толькі ў лесе, а ў госці да выхаванцаў ДУА “Любашаўская пачатковая школа” на развітанне прыйшоў Снежны камячок.

Падчас занятка па развіцці маўлення і культуры маўленчых зносін разам з госцем дзеці пашырылі свой слоўнікавы запас па тэме “Зімовая вопратка”. Пасля знаемства з апавяданнем Н.Калінінай “Пра снежны камячок” вучыліся пераказваць апавяданне на беларускай мове.

На музычным занятку выхаванцы пагулялі з госцем у рухомыя музычныя гульні, успомнілі беларускую песеньку пра басаногага Коціка “Адмарозіў лапкі”.

На развітанне Снежны камячок пажадаў выхаванцам поспехаў і выказаў свае спадзяванні на сустрэчу наступнай зімой.

Мерапрыемствы, праведзеныя ў межах беларускамоўнага дня, садзейнічалі актывізацыі слоўніка выхаванцаў, а таксама фарміраванню цікавасці да вывучэння роднай мовы і жадання размаўляць на ей.

 

Н.Я.Казак,

намеснік дырэктара па асноўнай дзейнасці

ДУА “Любашаўская пачатковая школа”