Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Разделы сайта

Главная

Архив новостей

11.05.2023

Беларускамоўны дзень "У гасцях у бабулі Ганулі"

У межах беларускамоўнага дня ў старэйшай рознаўзроставай групе ДУА “Любашаўская пачатковая школа” прайшоў занятак па тэме “Посуд”.

Рабяты завіталі ў госці да сваёй знаёмай бабулі Ганулі. Бабуля прапанавала маленькім гасцям загадкі аб прадметах посуду, а затым расказала аб тым, з чаго раней выраблялі посуд нашы продкі і як ён называўся.

Набытыя веды выхаванцы змаглі замацаваць падчас гульні “Назаві па іншаму”, “Гарлачык”. Асаблівую цікавасць выклікала ў дзяцей гульня “Здагадайся, што гэта”: па гуку трэба было здагадацца, які посуд так звініць.

Падчас самастойнай дзейнасці дзеці падбіралі прадметы посуду кожнаму члену сям’і, а ў заключэнне выказалі свае адносіны да занятка, выканаўшы заданне “Збяры сервіз”.

 Н.Я.Казак, намеснік дырэктара па асноўнай дзейнасці

ДУА “Любашаўская пачатковая школа”