Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Разделы сайта

Главная

Архив новостей

19.05.2023

Беларускамоўны дзень у дзіцячым садку

Ў дзіцячым садзе № 1 г. Ганцавічы прайшоў беларускамоўны дзень. Для выхаванцаў была арганізавана пазнавальная гульня “У кошыку лялькі - знахаркі”.

Дзеці дапамагалі лялькам - знахаркам   збіраць сыравіну для лячэбнага напою з дрэў і кустарнікаў, якія растуць на пляцы ў дзіцячым садку. У час гульні дзеці ўдакладнілі веды аб беларускіх назвах раслін. Даведаліся аб карысці іглічных раслін, аб выкарыстанні напояў з ігліцы ў час далекіх марскіх падарожжаў, аб тым, што з лісткоў і галінак вішні можна прагатаваць карысную і смачную гарбату, аб лекавых уласцівасцях ліпавага цвету.

Лялькі распавядалі дзецям, як неабходна збіраць і апрацоўваць прыродную сыравіну ў лекавых мэтах. Дзеці з цікавасцю разглядалі форму лістоў на дрэвах і кустарніках. Даведаліся, што такое гербарый, як яго можна скласці ў хатніх умовах і назбіралі лісткоў для ўтварэння асабістых гербарыяў. У канцы мерапрыемства дзеці паабяцалі лялькам берагчы прыроднае наваколле.

В.Я.Сукач, загадчык ДУА "Дзіцячы сад № 1 г. Ганцавічы"