Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Разделы сайта

Главная

Архив новостей

25.05.2023

Беларускамоўны дзень “Хвілінкі паэзіі”

Каб гучала родная мова ў дзіцячым садзе, на ёй павінны размаўляць і дарослыя і дзеці. У гэтым зацікаўлены ўсе ўдзельнікі адукацыйнага працэсу. 25 мая дзень роднай мовы ў ДУА “Дзіцячы сад № 2 г. Ганцавічы” пачаўся традыцыйна з акцыі “Гавары са мной па-беларуску”. Деці і дарослыя віталіся на роднай мове, праводзілі гульні “Скажы па-беларуску”, “Ветлівыя словы”, “Назаві свае любімае слова”.

Выхавальнік сярэдняй группы Чыркун А.В. правяла тэматычны занятак з дзяцьмі “Таямніцы на кніжнай паліцы”, які быў прысвечаны мастацкаму слову. Деці працягвалі знаёмства з творчасцю і біяграфіяй вялікага класіка беларускай паэзіі Якуба Коласа.

Выхаванцы чыталі верш Я.Коласа “Храбры певень”. Для таго каб падтрымаць у дзяцей жаданне выразіць свае ўяўленні ад успрымання паэтычнага слова была арганізавана драматызацыя верша і маляванне галоўнага героя - пеўніка.   У гэты дзень у группе была арганізавана выстава мастацкай літаратуры “Песняры роднай мовы”, на якой былі прадстаўлены творы беларускіх аўтараў.

Сення ў кожнай группе нашага садка прайшлі хвілінкі паэзіі. Расказванне педагогамі паэтычных твораў у час хвілінак паэзіі дапамагае дзецям убачыць навакольны свет маляўнічым і вобразным, павялічвае глыбіню іх пачуццяў. Дзякуючы такой рабоце ў выхаванцаў узрастае цікавасць да роднай мовы, паляпшаецца ўменне гаварыць па-беларуску, папаўняецца слоўнік.

Дзеці, якія з маленства шануюць традыцыі сваіх продкаў, гавораць па-беларуску, пазнаюць літаратурную спадчыну, паважаюць сваіх бацькоў, пранясуць такія адносіны праз усе жыццё.

  Гардзей Л.І.

намеснік загадчыка па асноўнай дзейнасці 

ДУА “Дзіцячы сад № 2 г. Ганцавічы”