Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Разделы сайта

Главная

Архив новостей

14.09.2023

“Трэба любіць, ведаць і шанаваць мову свайго народа і ўмець дасканала валодаць ёю”

Далучэнне дзяцей дашкольнага ўзросту да агульначалавечых і нацыянальных каштоўнасцей – адна з галоўных задач выхавання і навучання дзяцей дашкольнага ўзросту. У ДУА “Дзічячы сад № 2 г. Ганцавічы” выхавальнікі для яе рэалізацы івыкарыстоўваюць беларускую мову. Па чацвяргах у дашкольнай установе ўведзены беларускамоўныдзень, на працягу якога ўсе супрацоўнікі размаўляць з дзецьмі і дарослымі на беларускай мове.

Вельмі цікава і займальна прайшла забава у старэйшай групе “Па Беларусі з Дзедам Барадзедам”, пад кіраўніцтвам музычнага кіраўніка Ясько Алы Аляксандраўны. На працягу ўсёй забавы дзеці разам з Дзедам Брадзедам спявалі песні: “А я Дзед Барадзед”, “Зайграй мне, дударачку”, танцавалі танец “А мы грушку садзілі”, гулялі ў беларускія гульні і інсцыніравалі казку “Лёгкі хлеб”.Вельмі радуе тое, што дзеці падчас гульняў з Дзедам Барадзедам у размовах, пачалі самі выкарыстоўваць беларускія словы.

Мэта дадзенага мерапрыемства была напраўлена на фарміраванне ўстойлівага інтарэсу і станоўчых адносін да беларускай мовы, жадання авалодаць ёю.

С.Г. Жук,

намеснік загадчыка па асноўнай дзейнасці

ДУА“Дзічячы сад № 2 г. Ганцавічы”