Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Разделы сайта

Главная

Архив новостей

28.09.2023

«На нашым кірмашы – усё ад душы»

Каб фарміраваць устойлівую цікавасць і станоўчыя адносіны да беларускай мовы, навыкі разумення беларускай мовы, уменне выхоўваць каштоўнасныя адносіны да багацця беларускага народа ў ДУА «Дзіцячы сад № 5 г.Ганцавічы» прайшоў цікавы занятак у старэйшай групе пад назвай «На нашым кірмашы-усё ад душы», выхавальнік Юрава Наталля Яугенаўна.

У прыгожай вопратцы беларускай Гаспадынькі і мілагучным вершам «Добры дзень, мае даражэнькія» вітала дзяцей Наталля Яугенаўна.

На занятку вялася гутарка аб тым, якая прыгожая назва ў нашай краіне-Беларусь, якая яна светлая, вольная. Хлопчыкі і дзяучынкі рассказвалі вершы пра родную старонку, гулялі ў дыдактычныя гульні:«Перакладчык», «Разлажы ў паслядоўнасці», «З чаго зроблена?», «Апрані ляльку». Дзеці пазнаёміліся з новым словам «кірмаш», для зняцця напружвання праводзілася дыхальная гімнастыка- імітаванне надзімання паветранага шара, а таксама чыстагаворка «Пірагі», многа прыказак і прымавак пра хлеб. А для падняцця настрою выхавальнік правеў музыкальна-фізкультурную хвілінку “Кірмаш гудзе».

Так як занятак напраўлены на развіваццё пазнавальных і моўных здольнасцей, памяці, камунікатыўных ўменняў дзяцей разам з Наталляй Яугенаўнай дзеці паўтарылі стравы з бульбы, падзяліўшыся на каманды, дапамаглі Янку и Яніне падабраць адзенне, пры гэтым паутарыушы назвы адзення па-беларуску.

Беларусы – вельмі гасцінныя людзі. У іх есць такая традыцыя: які б госць не зайшоў у хату, яго патрэбна пачаставаць, выхавльнік не змог парушаць гэту традыцыю і таксама пачаставаў дзяцей ласункам, бо вельмі яны добрыя, разумныя, паслухмяныя, як і усе беларусы.

 

Г.С.Канановіч,

намеснік загадчыка па асноунай дзейнасці

ДУА «Дзіцячы сад № 5 г.Ганцавічы