Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Разделы сайта

Главная

Архив новостей

12.10.2023

Беларускамоўны дзень у ДУА "Любашаўская пачатковая школа"

У межах беларускамоўнага дня ў старэйшай рознаўзроставай групе ДУА "Любашаўская пачатковая школа" прайшоў занятак па тэме "Нашы назвы". Дзеці разглядвалі малюнкі і разам з лялькай Ганначкай гулялі ў гульню "Закончы сказы", пазнаёміліся з вершам Н.Галіноўскай "Шыварат-навыварат". Дзеці з задавальненнем гулялі ў гульню "Роўным кругам". Падчас самастойнай дзейнасці малявалі па кропках твар хлопчыка і дзяўчынкі. У гэты дзень дзеці старэйшай группы здзейснілі экскурсію "Таямніцы сялянскай хаты" ў этнаграфічны куток музейнага пакоя ўстановы адукацыі. Дзеці пазнаёміліся з сялянскім побытам, асноўнымі рэчамі (прасніца, сукала, лапці, пранік, качалка, збанок, гарлачык), іх ужываннем і выкарыстаннем у сялянскай хаце. Дзеці гулялі ў беларускую напродную гульню "Гарлачык". Хлопчыкі з цікавасцю разглядвалі кошыкі, лапці, а дзяўчынкі з задавальненнем калыхалі ляльку ў калысцы.

У малодшай рознаўзроставай групе прайшоў занятак па тэме "У бабуліным агародзе". Занятак прайшоў у этнаграфічным кутку музейнага пакоя, у якім дзеці пазнаёміліся з назвамі агародніны, якая вырасла на градцы ў бабулі. Дзеці вучыліся адказваць на пытанні пры разглядванні агародніны, апісваць агародніну. З задавальненнем гулялі ў беларускую народную гульню "Агароднік".

С.І.Рылка, загадчык

ДУА "Любашаўская ПШ"