Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Разделы сайта

Главная

Архив новостей

19.10.2023

Беларускамоўны дзень у ДУА “Дзіцячым садку № 1 г. Ганцавічы”

Родная мова – гэта першая крыніца,
праз якую мы пазнаем жыцце
і
навакольны нас свет.

Я.Колас

Самае дарагое ў жыцці – тое, што закладзена ў сэрца з ранніх год. Менавіта родная мова – сувязное звяно ў далучэнні дзяцей да агульначалавечых каштоўнасцей, традыцый і гістарычнага мінулага нашай Радзімы.

У дашкольных установах нашага раёна ў адукацыйны працэс кожны чацвер уключаюцца заняткі па развіццю маўлення і культуры маўленчых зносін.

19 кастрычніка ў межах беларускамоўнага дня дзеці старэйшай групы ДУА "Дзіцячы сад № 1 г. Ганцавічы" разам з выхавальнікам адправіліся ў падарожжа "Сімвалы маёй краіны".

З задавальненнем разглядалі галоўныя сімвалы – герб, сцяг і спявалі гімн. Гутарылі пра адрозненне беларускіх сімвалаў ад сімвалаў другіх краін. Гулялі ў гульні "Я бачу…", "Аб’яднаемся", "Угадай мелодыю". У час вандравання выхавацель разам з выхаванцамі карысталіся і мастацкім словам: расказвалі вершы, прыказкі, гулялі ў гульню "Гарлачык".

Так сама дзецям спадабалася гутарыць пра прыродныя сімвалы нашай краіны, яны адгадвалі загадкі, выкладвалі з прыроднага матэрыялу выявы зубра і бусла. Завяршылася падарожжа гульнёй "Так ці не?", у якой дзеці замацавалі свае веды пра сімвалы роднай краіны.

Далучэнне выхаванцаў да роднай мовы, да нацыянальнай культуры развівае іх пазнавальныя і інтэлектуальныя магчымасці, пашырае веды пра беларускую культуру.

Намеснік загадчыка

па асноўнай дзейнасці

Дайнэка Юлія Ігараўна