Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Разделы сайта

Главная

Архив новостей

02.11.2023

Дзень беларускага маўлення

Кожны чацвер у ДУА “Дзіцячы сад № 4 г. Ганцавічы” праходзіць дзень беларускага маўлення. У гэты дзень супрацоўнікі ўстановы, выхаванцы і іх бацькі выкарыстоўваюць у зносінах як мага больш беларускіх слоў. На працягу дня выхавацель з дзецьмі праводзіць беларускія рухомыя гульні, выхаванцы размалёўваюць размалеўкі з беларускімі цацкамі, размаўляюць па беларуску, чытаюць разам з выхавальнікам казкі і вершы, разглядваюць малюнкі. Усё гэта накіравана на папулярызацыю роднай мовы, у дзяцей павялічваецца цікавасць да беларускай народнай культуры, а самае галоўнае, мы прывіваем у іх любоў да Радзімы.

На занятку па адукацыйнай галіне “Развіцце беларускага маўлення і культура маўленчых зносін” да дзетак у госці завітала лялька Алеся, якая прынесла з сабою беларускія народныя цацкі. Мэтай занятка было фарміраваць уменне правільна называць цацкі па беларуску, называць з чаго яны зробленыя.

Дзеці навучыліся параўноўваць іх, знаходзіць адрозненне. У дзяцей развівалася ўменне разважаць, узбагачаўся слоўнікавы запас беларускімі словамі, выхоўвалася працавітасць, беражлівыя адносіны да рэчаў, цацак, зробленых рукамі чалавека. Дзеці пазнаёміліся з беларускім нацыянальным адзеннем, у якім была апранута лялька Алеся і выхавальнік. Яны з зацікаўленасцю разглядалі беларускі арнамент на адзенні лялькі, запаміналі назвы беларускага нацыянальнага адзення, а затым замацоўвалі свае веды дыдактычнай гульнёй “Апрані ляльку“.

Выхаванцам вельмі спадабалася цікавае і пазнавальнае падарожжа ў свет беларускіх цацак.

Бухал Вераніка Алегаўна,

выхавальнік дашкольнай адукацыі

ДУА “Дзіцячы сад № 4 г.Ганцавічы”