Мой край
Мая зямля, мой родны дом
Завецца Беларуссю.
Я знаю: пад тваім крылом
Заўсёды прытулюся.
У час трывогі і бяды
З табою мы адзіныя,
З любоўю шчыраю заўжды
Заву цябе Радзімаю.
Валерыя Бароўская
Скарбы мовы, скарбы пазнання, скарбы навакольнага свету расчыняюцца тым, хто шчыра любіць і глыбока вывучае родную мову, літаратуру, культуру. Беларускамоўны дзень у дашкольнай установе дазваляе выхаванцам бліжэй пазнаеміцца са звычаямі беларускага народа і моўнымі сродкамі краіны, у якой яны нарадзіліся.
30 лістапада да дзяцей старэйшай групы завітала ў госці лялька Ганначка, каб паведаміць цікавыя звесткі пра Беларусь. Дзеці з задавальненнем гулялі ў гульні: “Мае сябры”, “Закончы сказ”, “Апрані лялек у нацыянальны касцюм”, “Перакладчыкі”.
Ганначка прынесла з сабою вырабы з саломы, дрэва, ткані. Дзеці разважалі пра беларускія рамёслы і пазнаеміліся з гульнёй “Прэла-гарэла”. Дзеці разам з лялькай Ганначкай і выхавальнікам здзейснілі анлайн-экскурсію па сталіцы Рэспублікі Беларусь, пазнаёміліся з галоўнымі славутасцямі горада Мінска. Завяршыўся беларускамоўны дзень гульнёй-віктарынай “Знаўцы Беларусі”, у якой дзве каманды дзяцей “Васількі” і “Каласкі” спаборнічалі ў ведах пра родную краіну.
Далучэнне выхаванцаў да роднай мовы, да нацыянальнай культуры развівае іх пазнавальныя і інтэлектуальныя магчымасці, пашырае веды пра беларускую культуру.
Намеснік загадчыка
па асноўнай дзейнасці
ДУА “Дзіцячы сад №1 г. Ганцавічы”
Дайнэка Юлія Ігараўна