Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Разделы сайта

Главная

Архив новостей

22.02.2024

Маладзёжны квіз "Знаўцы роднай мовы"

Атмасфера свята беларускай мовы панавала 21 лютага ў кафэ "PanPan": менавіта ў гэтым новым утульным месцы г.Ганцавічы прайшоў маладзёжны квіз "Знаўцы роднай мовы"
Удзельнікамі квіза сталі 6 каманд першасных арганізацый ГА "Беларускі саюз жанчын" Ва ўмовах справядлівай інтэлектуальнай барацьбы перамогу атрымала каманда "Цукеркі" (ДУА "СШ №3 г.Ганцавічы"), другімі сталі "Беларусачкі" (каманда ДУА "СШ №2 г.Ганцавічы"), каманды "Зоркі Венеры" (ДУА "ДС №7 г.Ганцавічы), "Вяснянкі" (ДУА "ДС аг.Хатынічы"), "Зоркі Венеры" (ДУА "ДС №7 г.Ганцавічы), "Фаварыт" (ДУА "ДС №4 г.Ганцавічы"), "Валошкі" (Маладзёжнае крыло раённай арганізацыі) па-сяброўску падзялілі трэцяе месца.
Скончылася мерапрыемства дэгустацыяй беларускай традыцыйнай кухні.

Відэаролік з мерапрыемства можна паглядзець тут:

 https://youtu.be/XjyxR1fpiFg