Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Разделы сайта

Главная

Архив новостей

29.02.2024

Беларускамоўны дзень

Мы павінны вучыць сваіх дзяцей

разумець і любіць сваю родную мову!   

Кожны чацвер выхавацелi ДУА “Дзіцячы сад № 2 г. Ганцавічы” праводзяць дзень беларускага маўлення. Заняткі па развіццю беларускага маўлення праходзяць ў форме гульні. Выхаванцы вучацца называць прадметы на беларускай мове, перакладаць і завучваць невялікія тэксты. Акрамя заняткаў існуюць іншыя цікавыя формы работы:праводзіцца мастацка-моўная дзейнасць з выкарыстаннем твораў беларускай дзіцячай літаратуры, дыдактычныя гульні, забавы і інш.

Вось і сёння, 29 лютага ў дашкольнай установе прайшоў беларускамоўны дзень. Выхавальнік спецыяльнай групы, Гардзей Людміла Іосіфаўна з дзецьмі правяла гульню забаву “Па старонках роднай мовы”. Дзеці разам з Бульбашыкам гулялі ў беларускія гульні: “Кола знаёмстваў”, “Лапці”. Знаёмілі госця Бульбашыка з беларускім арнаментам, замацоўвалі назвы прадметаў і рэчаў па-беларуску.

Мэта забавы была напраўлена на актывізацыю ў дзяцей устойлівай цікавасці і станоўчых адносін да беларускай мовы і беларускіх гульняў; узбагачэнне слоўнікавага запасу дзяцей, заахвочванне беларускім маўленнем.

 

С.Г. Жук, намеснік загадчыка па асноўнай дзейнасці

ДУА “Дзіцячы сад № 2 г. Ганцавічы”