У дзяржаўнай установе адукацыі “Дзіцячы сад № 7 г. Ганцавічы” прайшоў беларускамоўны дзень “Цудоўны мір казкі”. Мэта дня была – далучэнне дзяцей да нацыянальнай культуры праз тэатралізаваную дзейнасць, якая з'яўляецца адным з самых распаўсюджаных відаў дзіцячай творчасці.
Выхавацель дашкольнай адукацыі Хандрака Тамара Яўгенаўна з выхаванцамі сярэдняй групы №2 падрыхтавала і правяла драматызацыю беларускай народнай казкі "Пых".


З першых хвілін у групе была створана здаровая творчая атмасфера. Дзеці з дапамогай какошнікаў і касцюмаў ператварыліся ў сапраўдных акцёраў. Яны змаглі прадэманстраваць не толькі веданне казкі, але і звязаную беларускую мову, свае артыстычныя здольнасці.

У выніку, нашы рабяты мелі магчымасць пашырыць слоўнікавы запас, абагаціць яго новымі беларускімі словамі, папрактыкавацца ў зносінах на роднай мове.

Праведзенае мерапрыемства выклікала ў дзяўчынак і хлопчыкаў мора станоўчых эмоцый, стварыла ў іх эмацыйна-пазітыўны настрой. А самае галоўнае – далучыла нашых маленькіх выхаванцаў да культуры народа, яго традыцый.
Т.І.Шахрай,
загадчык ДУА "Дзіцячы сад № 7 г. Ганцавічы"