16 мая ў ДУА "Любашаўская пачатковая школа" ў межах беларускамоўнага дня ў старэйшай рознаўзроставай группе прайшоў занятак "Посуд і прадукты харчавання".


На занятку дзеці адгадвалі загадкі аб посудзе і прадуктах харчавання, выконвалі заданні "Закончы сказы", "Назаві адным словам", "Што ў чым", слухалі і пераказвалі ўрывак з апавядання Д. Маміна-Сібірака "Прытча пра Малачко, аўсяную Кашку і шэрага коціка Мурку".


Затым дзеці завіталі ў "Сялянскую хату" да бабулі Ганулі, якая расказала аб тым, які посуд выкарыстоўвалі раней і з якога матэрыялу яго выраблялі. Набытыя веды выхаванцы замацавалі падчас гульняў "Што было-што стала?", "Гарлачык".


С.І.Рылка,
дырэктар ДУА "Любашаўская ПШ"