На наш погляд выхаванне любові да роднай краіны пачынаецца з малога ўзросту. Вельмі важна дзяцей навучыць не толькі ведаць беларускую мову і размаўляць на ей, але і любіць яе. Па гэтаму ў нашай установе дашкольнай адукацыі “Дзіцячы сад №1 г. Ганцавічы” кожны чацвер праходзіць дзень беларускага маўлення. Гэты чацвер таксама не стаў выключэннем. Выхавацель дашкольнай адукацыі Цэван Наталля Міхайлаўна, правяла занятак у другой малодшай группе па тэме “Беларускае нацыянальнае адзенне”.


Сёння да дзяцей другой малодшай группы ў госці завітала лялька Васілінка. Яна расказала дзецям, што жыве ў вельмі прыгожай і незалежнай краіне, з мілагучнай назвай Беларусь. Дзеці заўважылі прыгожае адзенне Васілінкі, а яна ім рассказала, што такія прыгожыя сукенкі насілі нашы продкі ў далекія часы. Дзеці з інтарэсам разглядвалі малюнкі з народным жаночым і мужчынскім адзеннем . Васлінка папрасіла дзецей на свой густ падабраць яе папяровым лялькам адзенне і рабяты з задавальненнем выканалі яе просьбу. Потым Васілінка прапанавала дзецям паслухаць прыгожы верш беларускага пісьменніка А. Бадака “Беларусачка”. Дзеці ўразіліся мілагучнасцю верша і Наталля Міхайлаўна прапанавала ім вывучыць яго на памяць.

На прыканцы занятку дзеці адзначылі, што ў нашых продкаў было вельмі прыгожае адзенне і падзякавалі Васілінцы, што падрабязна расказала аб ім. Васлінка ў сваю чаргу паабяцала, што яшчэ не раз прыйдзе ў госці да выхаванцаў нашага дзіцячага садка і раскажа шмат інтарэснага і новага пра жыцце і побыт нашых продкаў.
О.Е.Сукач, загадчык
ДУА “Дзіцячы сад №1 г. Ганцавічы”