Мова дзіцяці фарміруецца ў разнастайнай дзейнасці. Добра, калі ў дзіцячым садку створаны такія ўмовы, калі беларуская мова, і ў тым ліку творы беларускай дзіцячай літаратуры, гучаць і ў час гульні, і ў час працы, і на занятках.
Развіццё маўлення дзіцяці магчыма толькі пры ўмове правільнай літаратурна дасканалай мовы яго акружэння. Так, у рамках беларускамоўнага дня ў ДУА “Дзіцячы сад № 2 г. Ганцавічы” ва рознаўзроставай групе пад кіраўніцтвам выхавальніка Мелехавец Валянціны Мікалаеўны прайшла інсцэніроўка беларускай народнай казкі “Курачка-рабка”.


У час інсцэніроўкі казкі дзеці з задавальненнем размаўлялі на беларускай мове, імітавалі галасы персанажаў казкі, стараліся не збіцца змест казкі. А гледачы вельмі суперажывалі персанажам казкі.


Знаёмства дзяцей з беларускімі народнымі казкамі – неад’емная частка выхаваўча-адукацыйнай работы ў дашкольнай установе. Беларускія казкі аказваюць вялікае ўздзеянне не толькі на развіццё і ўзбагачэнне мовы дзіцяці. Казка ўзнаўляе даўно забыты час і падзеі, своеасаблівы каларыт часу і жыццёвай стыхіі, страчаныя ў памяці народа. Менавіта праз казку дзеці дакранаюцца да жыцця, культуры, быту нашых продкаў.
С.Г.Жук, намеснік загадчыка па асноўнай дзейнасці
ДУА “Дзіцячы сад № 2 г. Ганцавічы”