Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Разделы сайта

Главная

Архив новостей

12.09.2024

“Вучым правілы дарожнага руху на беларускай мове”

Найважнейшым сродкам развіцця асобы дзіцяці з’яўляецца родная мова, якая, паводле слоў народнага паэта Беларусі і педагога Якуба Коласа, “з’яўляецца першай крыніцай, праз якую мы пазнаём жыццё і навакольны свет”.

Для станоўчай арганізацыі маўленчых зносін на беларускай мове ў ДУА “Дзіцячы сад № 2 г. Ганцавічы” 12 верасня прайшоў дзень беларускага маўлення.

Выхавальнік старэйшай групы Грэбень Ірына Міхайлаўна ў рамках дня беларускага маўлення і тыдня па правілах дарожнага руху правяла з децьмі гульню-падарожжа “Экскурсія па горадзе”.

У час гульні-падарожжа дзеці замацоўвалі правілы дарожнага руху і паводзін на вуліцы. Развівалі ўменні з дапамогай дарослага выкарыстоўваць беларускія словы “дарожны рух”, “пешаход”, “святлафор”, “вуліца”, “праезная частка”.

Варта адзначыць, што выхавальнік на працягу гульні імкнулася забяспечыць дзецям радасць, задавальненне пры авалоданні беларускай мовай і захоўваць станоўчую матывацыю яе засваення.

С.Г.Жук, намеснік загадчыка па асноўнай дзейнасці

ДУА “Дзіцячы сад № 2 г. Ганцавічы”