Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Разделы сайта

Главная

Архив новостей

10.10.2024

Беларускамоўны дзень "Нашы назвы"

У межах беларускамоўнага дня ў старэйшай рознаўзроставай групе ДУА "Любашаўская ПШ" прайшоў занятак па тэме “Нашы назвы”.

Дзеці разглядвалі малюнкі і разам з лялькай Ганначкай гулялі ў гульню “Закончы сказы”, пазнаёміліся з вершам Н.Галіноўскай “Шыварат-навыварат”. Дзеці з задавальненнем гулялі ў гульню “Роўным кругам”. Падчас самастойнай дзейнасці малявалі па кропках твар хлопчыка і дзяўчынкі.

У гэты дзень дзеці здзейснілі экскурсію ў этнаграфічны куток музейнага пакоя ўстановы адукацыі “У госці да гаспадыні Ганны”. Яны пазнаёміліся з сялянскім побытам, асноўнымі рэчамі (вілы, чыгун, пранік, качалка, збанок, гарлачык) і іх ужываннем у сялянскай хаце. Гулялі ў беларускую народную гульню “Гарлачык”.

З задавальненнем дапамагалі гаспадыні Ганне перабіраць фасалю і зерне. Хлопчыкі з цікавасцю разглядвалі кошыкі, бойку, а дзяўчынкі калыхалі ляльку ў калысцы і спявалі калыханку.

 

С.І.Рылка,

дырэктар ДУА "Любашаўская ПШ"