Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Разделы сайта

Главная

Архив новостей

24.10.2024

Беларускамоўны дзень «Пісьмо аб Беларусі»

На сучасным этапе развіцця сістэмы дашкольнай адукацыі адным з прыярытэтаў з’яўляецца патрыятычнае і духоўна-маральнае выхаванне падрастаючага пакалення, стварэнне выхаваўчай прасторы, арыентаванай на засваенне выхаванцамі агульначалавечых гуманістычных каштоўнасцяў, ідэалогіі беларускай дзяржавы, культурных і духоўных традыцый беларускага народа.

24 кастрычніка 2024 года ў ДУА «Дзіцячы сад № 2 г. Ганцавічы» у рамках беларускамоўнага дня прайшла музычная забава патрыятычнай накіраванасці «Пісьмо аб Беларусі». У час забавы выхаванцы старэйшай группы разам з выхавацелем Грэбень Ірынай Міхайлаўнай у гульнявой форме здзейснілі падарожжа па гісторыі нашай краіны і даведаліся пра ўсё самае важнае і цікавае. Склалі пісьмо аб Беларусі для сваіх аднагодкаў з іншых краін. З дапамогай вершаў, песень і танцаў выхаванцы расказалі аб гісторыі роднай краіны, дзяржаўных і нацыянальных сімвалах. Падчас анлайн-падарожжа дзеці наведалі знакавыя для Беларусі месцы: мемарыял у Брэсцкай крэпасці, Хатыні, праглядзелі відыёзапіс «Беларусь помніць».

Напрыканцы мерапрыемства дзеці разам з гасцямі напісалі пажаданні міра, дабра і здароўя дзецям іншых краін свету.

Такія заняткі па грамадзянска-патрыятычным выхаванні не праходзяць бясследна. Яны прывіваюць дзецям пачуццё патрыятызму і любові да Радзімы, нацыянальнай самасвядомасці, расказваюць пра гісторыю. А гэта трэба пачынаць рабіць менавіта з дашкольнага ўзросту.