Вельмі важна навучыць сённяшніх дзяцей з павагай ставіцца да беларускай мовы, а таксама бегла на ёй размаўляць. Яны мала чуюць родную мову ў шырокім ужытку, а таму маюць бедны слоўнікавы запас, іх маўленне знаходзіцца пад уплывам рускай мовы.
У ДУА “Дзіцячы сад № 2 г. Ганцавічы” кожны чацвер праходзіць беларускамоўны дзень, у час якога выхавальнікамі шмат увагi ўдзяляецца менавіта развiццю беларускага маўлення дзяцей.
Маўленчыя зносіны з выхаванцамі ў дашкольнай установе ажыццяўляюцца ў розных відах дзейнасці: у гульні, працы, спецыяльна-арганізаванай дзейнасці. А асабіста важным значэннем іх духоўнага развіцця з’яўляюцца шчырыя гутаркі-развагі і гульнёвыя сітуацыі.
12 снежня выхавальнік спецыяльнай групы Краўчук Ірына Міхайлаўна правяла з дзецьмі гульнёвую сітуацыю “Падарункі ад Дзеда Мароза”.

Выхаваўчыя задачы гульнёвай сітуацыі былі накіраваны на фарміраванне ўяўленняў у дзяцей аб асаблівасцях святкавання сямейнага свята “Новы год”.

У час гутаркі з Дзедам Марозам дзеці развівалі уменні правільна ужываць прыметнікі і дзеясловы на беларускай мове, такія як: рознакаляровыя, чароўныя, навагоднія, заснежаныя, упрыгожваюць, рыхтуюцца, радуюць.

Каб аддзякаваць Деда Мароза за тое, што ён прыйшоў у госці, дзеці зрабілі для яго творчае заданне - “Пісьмо Дзеду Марозу”.
С.Г. Жук,
намеснік загадчыка па асноўнай дзейнасці
ДУА “Дзіцячы сад № 2 г. Ганцавічы”