Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Разделы сайта

Главная

Архив новостей

19.12.2024

Беларускамоўны дзень "Родная мова"

Родная мова

У марах, у песнях, у снах.

Мае ў ёй кожнае слова

Свой колер, і смак, і пах.

Янка Купала

Кожны чацвер месяца ў ДУА "Дзіцячы сад 4 г. Ганцавічы" праводзіца беларускамоўны дзень. У гэты дзень дарослыя і дзеці стараюцца размаўляць на беларускай мове. Змалку, паступова, праз засваенне роднай мовы выхаванцы знаёмяцца з духоўнымі каштоўнасцямі свайго народа, авалодваюць скарбамі нацыянальнай культуры, зацікаўленасцю к родным словам. 

 

Сёння, у чарговы беларускамоўны дзень, 19 снежня ў музычнай зале сустрэлiся выхаванцы спецыяльнай сярэдняй групы з цяжкімі парушэннямі маўлення на музычным занятку.

 

Выхаванцы праспявалі песню "Зайка", гулялі на музычных інструментах кампазіцыю па матывах беларускіх народных песень, танцавалі беларускі танец "Бульба", адгадвалі загадкі і гулялі ў беларускія народныя гульні "Верабей", "Ручаёк". Музычны занятак прайшоў цікава, пазнавальна і натхнённа.

Шануйце мову родную! Багатую і мілагучную!

Музычны кіраўнік

ДУА “Дзіцячы сад 4 г. Ганцавічы”

Жыгун Ніна Іванаўна