Кожная краіна ганарыцца сваёй нацыянальнай кухняй. На яе фарміраванне ўплываюць умовы пражывання (геаграфічныя і кліматычныя), наяўнасць цесных знешнепалітычных і гандлёвых сувязей з іншымі краінамі, гістарычныя падзеі, рэлігійныя светаўспрыманні. Ежа – не толькі неабходная ўмова жыццядзейнасці, але і этнакультурная з’ява, якая адлюстроўвае нацыянальныя традыцыі, сацыяльную прыналежнасць, уклад жыцця грамадства, этыкет і інш. Беларуская нацыянальная кухня існуе ўжо шмат стагоддзяў. Гістарычна склалася так, што яна мае шмат агульнага з кухняй рускіх, украінцаў, палякаў і літоўцаў. Разам з тым для кулінарыі кожнага народа характэрны свае адметныя рысы.
Вось i сення ў ДУА «Дзiцячы сад № 5 г.Ганцавiчы» у час занятку выхавальнiк Дайлiд Алiна Мiкалаеуна у вобразе бабулi Агафы пазнаемiла выхаванцау з рэцэптамi беларускай нацыянальнай кухнi. Знаёмства з нацыянальнай кухняй праходзiла ў «Беларускай хатцы» дзiцячай установы.

Алiна Мiкалаеўна рассказала аб тым, што ў кожнай краіне для прыгатавання страу існуюць асаблівыя кулінарныя сакрэты, і вядома, выкарыстоўваецца свая бульба, ад уласцівасцей якой шмат у чым залежыць смак.
Адной з самых любiмых страў беларусаў з яўляюцца дранкi, падобныя на беларускія дранікі, ёсць у нямецкай і чэшскай, ірландскай і нарвежскай, амерыканскай і ўкраінскай кухнях.

У час размовы з дзяцьмi выхавальнiк рассказаў аб тым,што ў Беларусі дранікі сталі вельмі папулярныя з ХІХ стагоддзя. Часцей за ўсё іх елі на снеданне, бо гэта не толькі смачная, але і вельмі сытная страва. А наглядны паказ прыгатавання стравы спрыяў найлепшаму разуменню традыцый ежы беларусаў.
На працягу занятка выхавальнiк пазнаемiу дзяцей яшчэ з такiмi стравамi як: зразы – мясныя, рулецікі з начынкай, верашчака з грэцкімі блінамі, бульбяныя пызы, капыткi беларускiя,клецкi бульбяныя з мясам, бульбяная бабка. У канцы занятка выхавальнiк разам з дзецьмi пачаставалi загадчыка дзiцячага сада Ладыга Е.I. i намiснiка загадчыка Канановiч Г.С.
Навогул прывабнасць традыцыйнай ежы беларусаў заключаецца ў яе садзейнічанні здароваму ладу жыцця, даступнасці, рацыянальнасці спосабаў перапрацоўкі і захоўвання асноўных прадуктаў. Народная кухня – адна з тых этнічных з’яў, якія ўспрымаюцца як нацыянальны здабытак.
Намеснiк загадчыка па асноўнай дзейнасцi
ДУА «Дзiцячы сад № 5 г.Ганцавiчы»
Канановiч Галiна Сягеяўна