Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Разделы сайта

Главная

Архив новостей

16.01.2025

Занятак па развіццю беларускага маўлення "Беларускае адзенне. Арнамент"

З мэтай забяспячэння рэалізацыі нацыянальнага кампанента вучэбнай праграмы дашкольнай адукацыі у сярэдняй групе дзяржаўнай установы адукацыі «Дзіцячы сад № 1 г. Ганцавічы» выхавальнiк дашкольнай адукацыi Цэван Наталля Міхайлаўна правяла занятак па развіццю беларускага маўлення «Беларускае адзенне. Арнамент».

 

У госцi да выхаванцаў прыйшла лялька Аленка. Яна пазнаёмiла дзяцей з назвамi адзення, узорамі беларускага арнаменту. Выхаванцы з захапленнем слухалі цікавы расказ, самі расказвалі пра адзенне, якое ім спадабалася. Акрамя гэтага педагог чытала дзецям творы на беларускай мове i разам з выхаванцамi гуляла ў народную гульню “Ручаёк”.

 

Дзеці з задавльненнем апраналі лялек у нацыянальнае аденне. Такія заняткі спрыяюць выхаванню павагі да традыцый беларускага народа, узбагачэнню слоўнікавага запаса дзяцей, выклікюць любоў і павагу да роднага слова, жаданне размаўляць па-беларуску.

Дзень беларускай мовы у группе прайшоў пленна.

Сукач В.Я., загадчык

ДУА «Дзіцячы сад № 1 г. Ганцавічы»